Фотаздымкі

Музей Васіля Быкава ў Гародні жыве...

Так, музей Васіля Быкава ў Гародні хоць і ва ўмовах абмежаванасці плошчы ветэранскага офіса, дзе ён месціцца, усё ж спрабуе ўкараняць у практыку розныя формы работы з наведвальнікамі, якая накіравана на ўвекавечанне памаці вялікага пісьменніка і патрыёта зямлі Беларускай. Гэта на першы погляд хай і непрыкметная, але паўсядзенная праца не толькі з ветэранамі і проста людзьмі старэшага пакалення, многія з якіх асабіста ведалі Быкава, але і з маладымі нашымі сучаснікамі, якія прыходзяць у музей і ягоную бібліятэку, каб пачытаць праўдзівыя кнігі аб мінулай вайне і як можна больш непасрэдна даведацца пра іх аўтара, нашага Вялікага Землека і славутага гарадленцца, які доўгія гады больш за чвэрць стагоддзя жыў і тварыў у Гродна і напісаў у гэтым горадзе свае лепшыя ўсясветна вядомыя творы, стаў лаўрэатам не толькі Дзяржаўнай, але і Ленінскай прэміі і Героем Сацыялістычнай працы. Такое нельга забыть і не шанаваць...

Перш гэтымі адметнымі штрыхамі творчай біаграфіі В.Быкава мы кіраваліся перад тым, як адвясціць і правесці ў Гародні конкурс на лепшае нікольнікаў па творах В. Быкава. Вынікі конкурсу засведчылі, што школьная моладзь чытае і ведае творы Быкава, асабліва на ваенную тэматыку і шчыра, непасрэдна выказвае пра іх свае думкі...

Без імя В. Быкава і яго твораў аб вайне сёння ўвогуле нельга ўявіць патрыятычнае выхаванне нашай моладзі, якое як памятаецца і раней не было апошнім у навучальна-выхаваўчым працэсе школьнікаў. Цяпер жа яго значэнне і актуальнасць, бадай, не меньшая, асабліва ў кантэксце ажыццяўлення беларускай нацыянальнай ідэі. У гэтым накірунку тут многа форм і метадаў працы. Сярод іх тыя ж экскурсіі. Дзеці і іх настаўнікі прыходзяць у музей і на прыкладзе постаці вялікігі пісьменніка-патрыёта сваёй зямлі больш ярка і прадметна бачаць святасць яго ідэалаў, учынкаў, жыццёвых пазіцый і яшчэ раз узвешваюць свае погляды з усім убачным і пучутым, больш сур’ёзна задумваюцца надсабою... Мінавіта такія думкі і ўражанні выклікалі экскурсіі, з якімі пабывалі ў музеі вучні 7-га класа і старшакласнікі дзесятай гродзенскай школы, навучэнцы і настаўнікі гімназіі № 4 г. Гродна, а таксама студэнты гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы пад кіраўніцтвам прафесара Святланы Куль-Сельверставай.

Як бы ў угісон вышейсказанаму выкладчык педкаледжа Гродна Ваўкавіч, падываўшы ў музеі на вечарыне памаці Васіля Быкава, у кнізе водзываў напісаў: “Ідучы сюды ў музей, адчуў сэрдцам як добра, што такія людзі як Васіль Уладзіміравіч Быкаў ёсць сярод нас. Не былі, а ёсць, бо ён заўсёды застанецца з намі, чалавек, які адкрыў нам праўду вайны, чалавек-зматар, чалавек-валат...”

Апроч экскурсійнага напрамку і традыцыйных форм у музеі прадумваюць больш сучасныя варыянты працы па ўвечанню памаці народнага пісьменніка.

Канешне, у адной невялічнай карэспандэнцыі не ставіцца мэта расказаць пра ўсё, што робіцца музеем па увекавечанню памаці Васіля Быкава. Сёння нам важна і дорага тое, што імя вялікага гарадзенца і ёсясветна вядомага пісьменніка-патрыёта Васіля Быкава, якім можа ганарыцца не толькі вырасціўшая яго беларуская зямля, у нас не забыта. І епрш гэта ўжо тое, што памяць аб ім увасоблена стварэннем у нашым горадзе яго музея, няхай пакуль і сціслага і размешчанага ў цесным офісе грамадскага аб’яднання... веліч Быкава вымяраецца не цеснымі метрамі ягонага мухея ў Гародні, а значнасцю і сілаю мастацкага і грамадзянскага гучання яго твораў, якія ён стварыў і падарыў людзям.


Студзень 2007 г.

 

 

<<< Галоўная старонка

   
  Кантакт
Мікола Мельнікаў, старшыня Гродзенскага гарадскога грамадскага аб'еднання ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл, удельнік ВАВ, дацэнт, кіраўнік музея В. Быкава.

Гродна, 230029, вул. Горкага, д.62, кв.35.

Тэл. 48-42-12

   
Обратная связь
   
  Артыкулы
Гісторыя Музея
Госць музея Васіля Быкава ў Гародні -Вольга Іпатава
Біліятэка музея Васіля Быкава у Гародні папаўняецца
Музей Васіля Быкава ў Гародні жыве...
У музеі Васіля Быкава - новыя экспанаты


© 2006 Старонка створана пры падтрымцы www.levonevsky.org