Фотаздымкі

У музеі Васіля Быкава - новыя экспанаты

У мінулым 2006 годзе Васіля Быкава ў Гародні папоўніўся новымі матэрыяламі з жыццёвай і творчай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі. Сярод паступіўшых экспанатаў пашпарт, прафсаюзны білет і іншыя дакументы ў арыгінале, франтавыя лісты Быкава, а таксама пісьмы ад вучняў і настаўнікаў да яго, фотаздымкі розных гадоў.

У скарбонку музея трапілі і асобныя машынапісныя старонкі некаторых твораў В. Быкава з ягонымі ўласнаручнымі рукапіснымі праўкамі.

З асабістых рэчаў пісьменніка ў музей перададзены яго кашуля-фрэнч, бярэт, гальштук, шарф, наручны гадзінік, дыктафон, паходная сумка і іншыя прадметы. Сярод пісьмовых прылад, напрыклад, машына, на якой друкаваліся рукапісы яго твораў.

Бібліятэка музея таксама папоўнілася не толькі кнігамі Быкава і пра Быкава апошніх гадоў, але і шэрагам выданняў сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія яны з любоўю адрасавалі музею Васілія Быкава ў Гародні.

Студзень 2007 г.
 

 

<<< Галоўная старонка

   
  Кантакт
Мікола Мельнікаў, старшыня Гродзенскага гарадскога грамадскага аб'еднання ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл, удельнік ВАВ, дацэнт, кіраўнік музея В. Быкава.

Гродна, 230029, вул. Горкага, д.62, кв.35.

Тэл. 48-42-12

   
Обратная связь
   
  Артыкулы
Гісторыя Музея
Госць музея Васіля Быкава ў Гародні -Вольга Іпатава
Біліятэка музея Васіля Быкава у Гародні папаўняецца
Музей Васіля Быкава ў Гародні жыве...
У музеі Васіля Быкава - новыя экспанаты


© 2006 Старонка створана пры падтрымцы www.levonevsky.org