Фотаздымкі

Госць музея Васіля Быкава ў Гародні- Вольга Іпатава

У музеі Васіля Быкава ў Гародні, што быў створаны амаль адразу пасля яго смерці ў Гарадзёнскiм гарадскім грамадскім аб'яднанні ветэранаў вайны, працы і ўзброенных сілаў, адбылася вечарына - сустрэча з вядомай беларускай пісьменніцай, ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук “Еўраазія”,  кавалерам ордэна 'Знак пашаны" і медаля Ф.Скарыны, лаўрэатам многіх літаратурных прэмій, актыўнай грамадскай дзяячкай Вольгай Іпатавай.

На сустрэчу з нашай слыннай зямлячкай у музеі сабраліся пабеленыя сівізною ветэраны аб'яднання начале са сваім старшынём  кіраўніком музея Міколам  Мельнікавым, студэнцкая моладзь, старэйшыя настаўнікі.
Сюды ў невялічкі, але ўтульны пакойчык аб'яднання прыйшлі і былыя калегі пісьменніцы па раненейшай працы ў Гародні. і. вядома ж, усюдыісныя журналісты...

У атмасферы цёплай шчырай размовы з прысутнымі рэй сустрэчы вяла сама шаноўная госця Вольга Міхайлаўна Іпатава.

Маладыя ўдзельнікі вечарыны чыталі ёй свае вершы-першыя спробы пяра. Госця ўважліва іх слухала і давала кожнаму свае парады.

Па-майстэрску, з прысмакам гумару прачытаў верш незабыўнага нашага земляка паэта Міхася Васілька "Як я пана перавёз" старэйшы настаўнік з-пад Скідаля Андрэй Юшкевіч.

А затым пайшлі ўспаміны... Сябры і знаёмыя пісьменніцы згадвалі некаторыя цікавыя моманты з сумесных працоўных буд-няў з Вольгай Іпатавай ў я.е гарадзенскі перыяд...

Напрыканцы сустрэчы старшыня Рады аб'яднання і кіраўнік музе'я Мікола Мельнікаў распавёў пра ветэранскія справы і клопаты, іх высілкі, скіраваныя на далейшую шматграннуто працу музея па ўвекавечанні памяці вялікага і славутага беларуса Васіля Бы-кава.

А шаноўная госця музея Вольга Міхайлаўна Іпатава перадала ў дарунак музею Васіля Быкава новыя цікавыя фотаздымкі, зробленыя на яго малой радзіме ў вёсцы Бычкі, а таксама шмат кніг са сваёй асабістай бібліятэкі і з некаторых новых выданняў В. Быкава і іншых беларускіх пісьменнікаў.

Усё гэта так ці інакш знойдзе сваё, вартае мейсца сярод экспанатаў музея і будзе адлюстравана на стэндах і старонках яго экспазіцыі

<<< Галоўная старонка

   
  Кантакт
Мікола Мельнікаў, старшыня Гродзенскага гарадскога грамадскага аб'еднання ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл, удельнік ВАВ, дацэнт, кіраўнік музея В. Быкава.

Гродна, 230029, вул. Горкага, д.62, кв.35.

Тэл. 48-42-12

   
Обратная связь
   
  Артыкулы
Гісторыя Музея
Госць музея Васіля Быкава ў Гародні -Вольга Іпатава
Біліятэка музея Васіля Быкава у Гародні папаўняецца
Музей Васіля Быкава ў Гародні жыве...
У музеі Васіля Быкава - новыя экспанаты


© 2006 Старонка створана пры падтрымцы www.levonevsky.org